XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Віцебску, плануюць правесці пад дэвізам «Навука – будучыня Саюзнай дзяржавы», паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
– У 2024 годзе Віцебшчына будзе прымаць XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У нас ёсць яшчэ год на падрыхтоўку, але ўжо сёння можна сказаць, што плануем правесці яго пад дэвізам «Навука – будучыня Саюзнай дзяржавы», - адзначыў Аляксандр Субоцін. - Іншымі словамі, хочам зрабіць акцэнт на перспектыўнае развіццё дзвюх дзяржаў. Большасць мерапрыемстваў у рамках форуму будзе прысвечана развіццю навукі і нацэлена на моладзь, якой і будаваць наша будучыню.
Гэта першы акцэнт. Другой ключавой тэмай форуму бачыцца наша агульная гісторыя, без ведання якой немагчыма перспектыўнае развіццё. Тым больш, што на Віцебшчыне размешчаны старажытны Полацк, адзін з цэнтраў развіцця славянскай культуры. Таму і мерапрыемствы форуму плануем правесці ў Віцебску і Полацку, дзе хочам паказаць гасцям старажытныя храмы і іншыя гістарычныя аб'екты.
Так што на дадзеным этапе канцэпцыя форуму выглядае так – праз гісторыю і традыцыі ў будучыню з навукай і высокімі тэхналогіямі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by