На асабістым прыёме грамадзян, які сёння прайшоў у Віцебску, старшыня аблвыканкама Аляксандр Сабуцін абмеркаваў важныя тэмы, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Сярод пытанняў, узнятых на сустрэчы, былі таксама рэгістрацыя зямельнага ўчастка, прыём у эксплуатацыю сажалкі ў Віцебскім раёне, парушэнні правоў спажыўцоў пры аказанні паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце дамафоннай сістэмы ў жылым доме ў Наваполацку.
– Прыём грамадзян – гэта дастаткова эфектыўны механізм, – адзначыў Аляксандр Сабуцін. – З яго дапамогай выяўляюцца пэўныя праблемы, выяўляюцца прабелы ў заканадаўстве, і мы бачым, дзе сістэма дае збой. Часам ініцыятывы, з якімі прыходзяць грамадзяне, дапамагаюць палепшыць заканадаўчую базу і павысіць эфектыўнасць працы ўсёй сістэмы.
Кіраўнік вобласці таксама падкрэсліў, што існуе і адваротны бок медаля.
– Некаторыя людзі прыходзяць на прыём дзясяткі разоў з адным і тым жа пытаннем, – падкрэсліў кіраўнік вобласці. – Мы тлумачым ім алгарытм дзеяння, але яны не заўсёды гатовыя слухаць, выкарыстоўваюць прыём як спосаб выказацца. Знайсці баланс паміж карысцю і ўтрыманствам – задача няпростая. Аднак, калі хаця б аднаму чалавеку ўдаецца дапамагчы ў выніку такіх прыёмаў, то гэта ўжо не дарма.