Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін выказаў словы прывітання і ўдзячнасці з нагоды адкрыцця пасля рэстаўрацыйных работ жамчужыны праваслаўнага свету – Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

– Для Віцебскай вобласці асаблівы гонар сустракаць гасцей на зямлі, дзе першы камень не толькі ў будаўніцтва Ефрасіннеўскай абіцелі, але і дзяржаўнасці беларускага народа заклала прападобная Ефрасіння Полацкая, – адзначыў кіраўнік рэгіёна. – У Беларусі беражліва ставяцца да храмаў, многія з якіх уваходзяць у скарбніцу гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Так, дзякуючы сумесным намаганням царквы і дзяржавы стала магчымай рэстаўрацыя храма, які не мае аналагаў, перад усімі вернікамі і паломнікамі адкрыліся дзверы ўнікальнага помніка дойлідства XII стагоддзя.

vitebsk-region.gov.by