Кіраўніка рэгіёна азнаёмілі з новымі відамі хлебнай і кандытарскай прадукцыі, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна».

Частку з прадстаўленага ў хуткім часе змогуць набыць пакупнікі фірмовых крам "Віцебскхлебпрам".

Акрамя гэтага, Аляксандру Субоціну паказалі адзін з вытворчых цэхаў.

ААТ «Віцебскхлебпрам» – сучаснае хлебапякарнае прадпрыемства, якое выпускае шырокі асартымент хлебабулачных, здаровых, сухарна-бараначных і кандытарскіх вырабаў, а таксама напояў безалкагольных, хлебцаў экструзійных і інш.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by