Кіраўнік Віцебскай вобласці азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы.

Летась тут завяршыўся капітальны рамонт. Цяпер школа, дзе навучаецца каля 600 дзяцей, стала сацыяльна-культурным цэнтрам мікрараёна.

Тут жа для зручнасці выбаршчыкаў будзе адкрыты ўчастак для галасавання.

Таксама ў полі зроку кіраўніка вобласці - будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне «Аэрапорт».

Аб'ект мае вялікае значэнне не толькі для жыхароў самага вялікага мікрараёна горада, але і ўсяго Полацкага раёна.

vitebsk-region.gov.by