Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, епіскап Вялікалуцкі і Невельскі Сергій, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнат; епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі; епіскап Друцкі Яўсевій, вікарый Віцебскай епархіі і епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік Свята-Успенскага сабора протаіерэй Міхаіл Мартыновіч, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў і духавенства Віцебскай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Багаслужбовыя спевы выканалі: хор Свята-Успенскага сабора пад кіраўніцтвам Раісы Булаўко і хор Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам студэнта 5-га курса Мікіты Дзейнекі.

Пасля асаблівай ектэніі Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь пасля прычасці прамовіў дырэктар Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча протаіерэй Аляксандр Лясны.

У завяршэнне багаслужыння было здзейснена слаўленне, пасля чаго архіпастыры, свяшчэннаслужыцелі і міраване павіншавалі архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя з 70-годдзем.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, зважаючы на шчырыя працы на славу Святой Царквы Хрыстовай і ў сувязі са знамянальнай датай, узнагародзіў архіепіскапа Дзімітрыя ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, а таксама падарыў кіраўніку Віцебскай епархіі Архіерэйскі пасох.

Затым з віншаваннямі да архіепіскапа Дзімітрыя звярнуўся старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Міхайлавіч Субоцін.