Прадстаўніц прафсаюзнага руху павіншаваў з надыходзячым Днём жанчын старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

– Напярэдадні цудоўнага, вясновага свята хочацца падзякаваць нашых жанчын за тое, што яны заўсёды побач і гатовыя падставіць сваё далікатнае плячо. Таксама сказаць пра тое, як мы вас цэнім, і пажадаць усяго самага найлепшага. Без вас у нас, мужчын, не былі б паспяховымі справы, бо менавіта вы працягваеце натхняць, дарыць сваё цяпло і клопат. Няхай вас заўсёды атачае любоў, будзьце шчаслівыя, паспяховыя, здаровыя! – пажадаў Аляксандр Субоцін.

Падчас сустрэчы падзякавалі жаночаму прафсаюзнаму актыву і за працу падчас правядзення электаральнай кампаніі. Як адзначыў старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач, жанчыны глядзяць у адным напрамку разам з кіраўніком дзяржавы.

– Мы выбралі мір, спакой, парадак. Сваім прыкладам жанчыны натхняюць на стварэнне, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Новіцкая. – Напярэдадні 8 сакавіка няхай усе жаданні спраўджваюцца, мужчыны дораць кампліменты, атачаюць клопатам, цяплом, дораць шчасце і любоў. Кожная з нас гэтага вартая.

vitebsk-region.gov.by