– У 2021 годзе мы выканалі ўсе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, — адзначыў генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Юрый Заблоцкі.

Сёння кіраўніцтва ВДВЛГА падвяло вынікі працы ў мінулым годзе.

— Нам удалося правесці маштабнае тэхнічнае пераўзбраенне, у прыватнасці лесанарыхтоўчага і дрэваапрацоўчага абсталявання і агрэгатаў. Усяго на інвестыцыі было накіравана звыш 130 млн руб. Гатовы на роўных канкурыраваць з калегамі з іншых абласцей, — сказаў Юрый Заблоцкі. — Сёння мы здольныя нарыхтоўваць столькі драўніны, колькі трэба. Стараемся ісці ў нагу з часам, павышаючы якасць гэтага працэсу і, адпаведна, даходы.

На калегіі прысутнічалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа. Ганаровыя госці падкрэслілі, што 2021-ы — удалы год для лесхозаў Віцебшчыны. Яны дамагліся шмат чаго, але расслабляцца не варта, каб працягнуць паступальны рух наперад. Для гэтага трэба задзейнічаць наяўныя рэзервы.

— Леснікі вобласці змаглі даказаць, перш за ўсё самім сабе, што здольныя на сур'ёзныя здзяйсненні, — паведаміў Віталь Дрожжа. — Асабліва парадавала, што ў дзейнасці яны зрабілі стаўку на прыцягненне інвестыцый, забяспечылі ўстойлівы рост заработнай платы, таму з упэўненасцю глядзяць у заўтрашні дзень. У іх рэгулярна з'яўляюцца новыя інвестпраекты, ідзе паглыбленне працэсу перапрацоўкі драўніны, у тым ліку ўкараняюцца вытворчасці, якія выкарыстоўваюць адходы ад лесапільных работ — апілкі, горбыль і абрэзкі.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by