Задача ў аграрыяў цяпер адна – максімальна аператыўна ўвайсці ў вясеннюю пасяўную кампанію, усё правесці ў адведзеныя агратэхнічныя тэрміны. Пра гэта сказаў падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
У абмеркаванні ходу маючай адбыцца пасяўной кампаніі прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц, кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама, дырэктары асобных сельгаспрадпрыемстваў. Тут жа былі агучаны праблемныя пытанні і намечаны шляхі іх вырашэння.
– У момант, калі дазволяць умовы надвор'я, неабходна без ваганняў і якасна адсеяцца. Тэхніка (гатоўнасць па вобласці – парадку 90%), насенне, угнаенні – на сённяшні дзень работы па ўсіх напрамках яшчэ хапае. Гэта ўсё трэба звязаць у адзіны ланцужок, каб сістэма працавала без збояў, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.