ГОСПРАМНАДЗОР РЭКАМЕНДУЕ:

алгарытм уладальніку ліфта па парадку яго прыпынення выкарыстання (захавання ў перыяд эксплуатацыі)

     Часовае прыпыненне выкарыстання (захаванне ў перыяд эксплуатацыі) ліфта, не звязанае з правядзеннем аварыйна-аднаўленчага рамонту ліфта, на тэрмін, які перавышае 24 гадзіны, афармляецца распарадчым актам уладальніка.

     Пры прыпыненні выкарыстання ліфта ўладальніку неабходна выканаць шэраг мер, накіраваных на бяспечнае яго захаванне:

     размясціць папераджальныя таблічкі на дзвярах шахты, пасадачных паверхах (пляцоўках) аб непрацоўным стане ліфта;

     выканаць дзеянні, накіраваныя на абмежаванне магчымасці пранікнення старонніх асоб у шахту, прыямок, машыннае, блочнае, а таксама іншыя памяшканні, якія адносяцца да ліфта;

     забяспечыць электрабяспеку карыстальнікаў, кваліфікаванага персаналу і іншых асоб пры іх уздзеянні на апараты кіравання ліфта і (або) дотыку да канструкцый ліфта, якія могуць апынуцца пад напружаннем (адключыць уводную прыладу ліфта і вывесіць таблічку з надпісам «Ліфт адключаны, знаходзіцца на захаванні»);

     прызначыць распарадчым актам уладальніка ліфта асобу, адказную за захаванне ліфта ў перыяд яго эксплуатацыі, на перыяд прыпынення выкарыстання.
     Для ліфта, прыпыненага на тэрмін больш за 15 сутак, неабходна ўсталяваць тэрміны і парадак кантролю стану ліфта, выканання указаных мер, у перыяд захавання.

     Пры неабходнасці аднаўлення эксплуатацыі ліфта выканаць папярэдне работы па падрыхтоўцы да выкарыстання згодна з эксплуатацыйнымі дакументамі.