Нават у самых малых дозах ён уплывае непасрэдна на мозг, у выніку чаго кіроўца не паспявае зрэагаваць своечасова ў небяспечнай сітуацыі. Несвядомасць, бяздушнасць, абыякавасць — спараджаюць гора.

Нават у самых малых дозах ён уплывае непасрэдна на мозг, у выніку чаго кіроўца не паспявае зрэагаваць своечасова ў небяспечнай сітуацыі. Несвядомасць, бяздушнасць, абыякавасць — спараджаюць гора. Шмат хто лічыць, што выпіты келіх віна ці адна-дзве чаркі гарэлкі ніяк не паўплываюць на кіраванне аўтамабілем. Ніхто пры гэтым не задумваецца, што кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення забаронена заканадаўствам і цягне за сабой не толькі немалы штраф, але і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады. А бо для многіх кіроўцаў транспартны сродак – крыніца даходаў. Не хтуе кіроўцу «пад хмелем» і той факт, што ў салоне аўтамашыны знаходзяцца блізкія людзі, бяспека якіх, у першую чаргу, залежыць ад кіроўцы.

Дастатковымі падставамі меркаваць, што кіроўца знаходзіцца ў стане ап'янення, могуць стаць наступныя прыкметы: пах алкаголю з рота; няўстойлівасць паставы; выяўленае дрыжанне пальцаў рук; парушэнне мовы; рэзкае змяненне афарбоўкі скурных пакроваў твару; паводзіны, што не адпавядаюць абстаноўцы.

У выпадку, калі кіроўца ўпершыню прыцягваецца да адказнасці за кіраванне ў стане ап'янення, перадачу аўто п'янаму або пры адмове ад асведчання, памер штрафу складае ад 50 да 100 базавых велічынь. Пры гэтым кіроўца пазбаўляецца права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў, тэрмінам на 3 гады.

Калі кіроўца другі раз на працягу года дапусціў такое парушэнне, то транспартны сродак, у тым ліку яму не належны, падлягае канфіскацыі. У якасці пакарання таксама прымяняецца пазбаўленне правоў на тэрмін да пяці гадоў з выпраўленчымі працамі, арыштам альбо абмежаваннем волі са штрафам да тысячы базавых велічынь, а таксама і з пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Нягледзячы на жорсткія меры, некаторыя кіроўцы дазваляюць сабе сесці за руль у стане ап'янення. У сувязі з гэтым, з 24 па 28 ліпеня 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.

ДАІ заклікае змагацца з п'янымі кіроўцамі, а грамадзян, якія заўважылі п'яных за рулёмальбо на праезнай частцы, неадкладна паведамляць пра гэта па тэлефоне 102. Магчыма, ваш званок дапаможа захаваць чыёсьці жыццё!