Нягледзячы на прымаемыя органамі ўнутраных спраў меры па стабілізацыі дарожна-транспартнай абстаноўцы, у бягучым годзе адбыўся рост колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых па віне нецвярозых кіроўцаў

Нягледзячы на прымаемыя органамі ўнутраных спраў меры па стабілізацыі дарожна-транспартнай абстаноўцы, у бягучым годзе адбыўся рост колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых па віне нецвярозых кіроўцаў. З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 43 дарожна-транспартных здарэння з удзелам нецвярозых кіроўцаў, у якіх 17 чалавек загінулі, 46 атрымалі раненні.

У мэтах папярэджання і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі, у перыяд з 06 па 09 лістапада 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.

Алкаголь – самы галоўны вораг бяспекі дарожнага руху. Нават у самых маленькіх дозах ён уплывае непасрэдна на мозг, у выніку чаго кіроўца не паспявае зрэагаваць своечасова ў небяспечнай сітуацыі. Бессазнацельнасць, безадказнасць, абыякавасць — спараджаюць гора.

Паважаныя грамадзяне! Аб фактах кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі просьба паведамляць па тэлефонах «327-46-02» (Велком), «710-27-89» (МТС) або «102» (ананімнасць гарантуецца).