Каля мемарыяла ў памяць пра загінулых вязняў канцлагера "5-ы полк" на ўскраіне Віцебска будзе закладзена алея з клёнаў і бяроз, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.

На тэрыторыі былога канцлагера навялі парадак, 10 красавіка высадзяць каля 30 бяроз і клёнаў па абодва бакі пешаходнай дарожкі каля мемарыяла. У акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі мясцовай улады, БРСМ, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, члены рэгіянальнай арганізацыі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму і ўсе жадаючыя. Акрамя таго, у будучыні на тэрыторыі "5-га палка" плануюць усталяваць помнік у памяць пра ахвяр нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў і гета, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіліся ў Віцебскай вобласці.

Канцэнтрацыйны лагер 313-й ахоўнай дывізіі размяшчаўся на заходняй ускраіне Віцебска, дзе да вайны быў 5-ы чыгуначны полк. На яго тэрыторыі знаходзілася два канцлагеры: для ваеннапалонных, які дзейнічаў з пачатку акупацыі Віцебска, і для грамадзянскага насельніцтва. Пазней лагер стаў агульным. Тут загінула ад 80 тыс. да 150 тыс. ваеннапалонных і мірнага насельніцтва. На тэрыторыі былога лагера ў памяць пра загінулых вязняў усталяваны манумент, а таксама капліца званоў. Штогодзь у красавіку ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў тут праходзіць мітынг-рэквіем.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)