21 лістапада, Лепель /Ул.інф./. Штогод сярод першакурснікаў агратэхнічнага каледжа праходзіць конкурс па аналогіі з папулярнай савецкай перадачай «Ало, мы шукаем таленты». Першымі на сцэну выйшлі студэнты 242 групы – будучыя меліяратары. Павесяліла гледачоў казка, адаптаваная да сучаснага жыцця - «Залатая рыбка».

21 лістапада, Лепель /Ул.інф./. Штогод сярод першакурснікаў агратэхнічнага каледжа праходзіць конкурс па аналогіі з папулярнай савецкай перадачай «Ало, мы шукаем таленты».

Першымі на сцэну выйшлі студэнты 242 групы – будучыя меліяратары. Павесяліла гледачоў казка, адаптаваная да сучаснага жыцця - «Залатая рыбка». Хваляванне юных акцёраў і пэўная нясмеласць гулялі ў дадзеным выпадку на іх, надаючы асаблівы шарм. Фрагменты са студэнцкага жыцця «Экзамену не будзе» і «Экзамен усё ж будзе» выразна перадавалі настроі… песнямі. Хоць і казаў адзін з герояў карціны Леаніда Гайдая «Экзамен для мяне – заўсёды свята, прафесар», усё ж часцей справы ідуць некалькі інакш – свае пачуцці навучэнцы адлюстравалі, дамагшыся пры гэтым камічнага эфекту, вядомай заўзятай «Dorime» Энігмы. Будучыя будаўнікі вызначыліся не толькі пастаноўкамі. Таццяна Сухавіла – самы моцны голас групы – песняй пра каханне «Крылы анёла» пагрузіла прысутных у спакойную і прыемна-сумную атмасферу, даўшы тым самым перадыхнуць ад гумару. «На дэсерт» падрыхтавалі арыгінальны нумар «Хлопец на гарадской дыскатэцы», дзе Максім Максіменка закруціў брэйк-данс пад бурныя апладысменты. Група 243 прадставіла танцора-канкурэнта – Сізука Валеру. Хлопец бліснуў у жанры тэктоніка – рухаўся нібы пластылінавы чалавечак, у чымсьці нават нагадваў знакамітага Майкла Джэксана, а ў канцы на мове жэстаў сказаў «Я вас люблю». Навакі за кароткі час не проста здружыліся, нават утварылі дуэты. Надзея Фаміна і Алена Сцяпанава праспявалі «Скажы мне, што такое любоў», а сюрпрызам стаў нечаканы выхад на сцэну Валеры, які выступаў раней, які, кажучы па-маладзёжнаму, прыйшоўся «ў тэму». Загадкай засталося – ці была імпровізацыя, ці гэта загадзя спланаваны ход.

Хлопцы, якія асвойваюць спецыяльнасць «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў» дадалі ў прамым сэнсе святла – сольная песня суправаджалася рамантычным танцам са свечкамі.