21 верасня, Лепель /Соб.інф./. СШ №2 пасля атрымання прэстыжнага статусу гімназіі стварыла сваё навуковае таварыства – «Алмаз», у якое ўвайшлі выкладчыкі і навучэнцы.

21 верасня, Лепель /Соб.інф./. СШ №2 пасля атрымання прэстыжнага статусу гімназіі стварыла сваё навуковае таварыства – «Алмаз», у якое ўвайшлі выкладчыкі і навучэнцы. Раней да даследчых работ прыцягваліся гімназісты старэйшых і сярэдніх класаў, а з мінулага года падключыліся і пачатковыя.

Эфектыўнасць дзейнасці таварыства пацвярджаецца ўзнагародамі. У 2011 – 2012 навучальным годзе ў конкурсах даследчых работ гімназісты атрымалі дзевяць прызавых месцаў за ўдзел на раённым узроўні, шэсць – на абласным і два – на міжнародным. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў Вольгі Барадулінай, Алы Міхайлавай і Ірыны Лісоўскай створаны лепшыя праекты. Так, Лейка Мікіта, распрацоўваючы тэму для навукова-практычнай канферэнцыі «Эўрыка» выкарыстаў мноства сапраўдных дакументаў з сямейнага архіва. Чацвёра дзесяцікласнікаў на абласным аглядзе даследчых праектаў прадставілі працу «Выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі ў горадзе Лепель».

Дамагаючыся высокіх вынікаў зараз, у будучыні юныя даследчыкі могуць стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў абранай сферы дзейнасці.

Яна Смарговіч.