8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 мая звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Выступ кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканале "Беларусь 1", а таксама Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца ў 11.00. На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.-0-

БЕЛТА