10 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Галоўнае на Алімпійскіх гульнях не ўдзел, а перамога. Такі наказ ад імя беларускага народа алімпійцам даў Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі правадоў беларускіх спартсменаў на XXX летнія Алімпійскія гульні ў Лондане, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Хачу, каб вы разумелі, што ў спорце ўсё бывае, але толькі не на Алімпійскіх гульнях. Да Алімпійскіх гульняў чалавек рыхтуецца і рыхтуе ўсе рэзервы, якія ў яго ёсць. Таму можа быць толькі перамога, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Галоўнае не ўдзел, а перамога. Вось вам мой наказ ад імя беларускага народа". Аляксандр Лукашэнка пажадаў алімпійцам, каб яны выступілі годна, зрабіўшы тое, што яны ўмеюць, пакінуўшы ў баку хваляванне. "Вы павінны навучыцца берагчы сябе ад залішняга ціску", - напуціў Прэзідэнт. Ён таксама падкрэсліў, што высока цэніць кожны паспяховы выступ спартсменаў і працу трэнераў. "Дзяржава для вас зробіць усё. Заваюйце гэтыя ўзнагароды і перад вамі ў нашай краіне будуць расчынены ўсе дзверы, у тым ліку і да Прэзідэнта", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. -0-

БЕЛТА