23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Дзяржава заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў, якія забяспечваюць мір і спакой у нашым агульным доме", - запэўніў Прэзідэнт.
"У нашай краіне няма больш святога абавязку, чым абарона Радзімы. Нявянучую славу ў гады Вялікай Айчыннай вайны здабылі воіны-вызваліцелі. Сваім гераізмам, мужнасцю, патрыятызмам, гатоўнасцю да самаахвяравання ў імя міру, свабоды і шчасця людзей яны ўпісалі залатыя старонкі ў гісторыю Айчыны", - гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, верныя традыцыям старэйшых пакаленняў спадкаемцы пераможцаў сёння надзейна ахоўваюць родныя рубяжы, гарантуючы беларускаму народу права на будучыню ў адпаведнасці з яго гістарычным выбарам. Адданасць інтарэсам краіны, высокія маральна-дзелавыя якасці і прафесіяналізм воінаў Узброеных Сіл пацвярджаюць іх гатоўнасць бездакорна служыць Айчыне.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка: дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў
23.2.20120 праглядаў