24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Краснай Паляне 23 студзеня адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.
У ходзе гутаркі абмяркоўваліся пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны, умацаванне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, развіццё ўзаемадзеяння ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, сумесную рэакцыю на сучасныя выклікі і пагрозы, а таксама іншая актуальная праблематыка двухбаковага і міжнароднага парадку дня.
Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў, што ўсталяваны даверны дыялог паміж кіраўніцтвам дзвюх краін спрыяў вырашэнню ў канцы 2011 года шэрагу найважнейшых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы энергетыкі. Беларускі бок гатовы да падтрымання і развіцця дасягнутага ўзроўню канструктыўнага дыялогу, накіраванага на рэалізацыю знакавых для дзвюх краін дамоўленасцей на вышэйшым узроўні.
Падчас візіту запланаваны сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў Расійскай Федэрацыі.
Аляксандр Лукашэнка сумясціць сваё знаходжанне ў Сочы з кароткатэрміновым адпачынкам.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка і Д. Мядзведзеў у Чырвонай Паляне абмеркавалі перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва
24.1.20120 праглядаў