29 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не дазволіць сабе фальсіфікаваць выбары. Такія заявы ён зрабіў, размаўляючы з жыхарамі Брэста падчас прагулкі па цэнтральнай частцы горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ніколі не фальсіфікаваў выбары. Я ведаю, што вы мяне абіралі велізарнай колькасцю галасоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, будучы першым Прэзідэнтам Беларусі, "павінен зрабіць так, каб наступным прэзідэнтам немагчыма было зрабіць няправільна". "Я павінен зрабіць усё правільна", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Я ніколі не дазволю сабе фальсіфікаваць выбары", - яшчэ раз падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, "мы шмат чаго не зрабілі, але мы зрабілі больш, чым іншыя". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заўсёды стараецца выканаць усё, што абяцаў. "Будзе эканоміка лепш працаваць - будзеце багацейшыя, і пенсіі будуць, і зарплаты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Што тычыцца выбараў, то Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым пытанні, як і заўсёды, выбар застаецца за народам. Ён адзначыў, што цяпер ужо некаторыя з тых, хто збіраў подпісы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, думаюць аб тым, як зняць сваю кандыдатуру. "Чаму? Людзі не падтрымалі, подпісы не сабралі. Дык я тут пры чым?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. -0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка: я ніколі не дазволю сабе фальсіфікаваць выбары
29.10.20100 праглядаў