10 снежня, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абверг чуткі аб тым, што адносіны з яго расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым сапсаваліся. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля завяршэння саміту АДКБ у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы з Мядзведзевым і не сварыліся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Я яшчэ ў Мінску казаў: марна некаторыя паціраюць рукі за спінамі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, цешачыся. Як нечакана нашы адносіны сапсаваліся - так нечакана для многіх яны і нармалізуюцца. Мы стрымалі сваё слова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Для вас гэта была нечаканасць, для нас - не", - дадаў ён.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што вялася вельмі напружаная праца над тым, каб прыйсці да тых пагадненняў, якія былі падпісаны напярэдадні ў Маскве.
"Не хвалюйцеся: нават калі мы пасварыцца - мы знойдзем час памірыцца", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка: мы з Д. Мядзведзевым і не сварыліся
10.12.20100 праглядаў