Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара "С​ельскай газеты" ("Беларускай нівы") калектыў рэдакцыі гэтай газеты. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу многіх гадоў ваша выданне знаёміць чытачоў з перадавым вопытам і перспектыўнымі напрацоўкамі ў сферы сельгасвытворчасці, вядзе зацікаўлены дыялог аб адраджэнні беларускай вёскі, - гаворыцца ў віншаванні. - На старонках газеты сумленна і аб'ектыўна, з шчырай павагай да хлебароба паказана гісторыя станаўлення айчыннага аграпрамысловага комплексу і яго сённяшнія дасягненні".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што калектыў рэдакцыі газеты і надалей будзе распавядаць пра жыццё розных рэгіёнаў краіны, актыўна адстойваць інтарэсы людзей, якія працуюць на зямлі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам рэдакцыі і аўтарскаму актыву газеты творчага натхнення, цікавых публікацый, пашырэння чытацкай аўдыторыі і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)