27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Таджыкістан. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У ходзе візіту адбудуцца перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам ва ўзаемным і пашыраным складах, на якіх плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў па далейшым развіцці ўзаемавыгаднага беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва. Па выніках перамоў запланавана падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, у тым ліку ў такіх сферах, як гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, культура і мастацтва, моладзевая палітыка, папярэджанне надзвычайных сітуацый.
Акрамя таго, плануецца, што Прэзідэнт Беларусі наведае парламент Таджыкістана, аб'екты прамысловасці і сацыякультурнай сферы.
У ходзе візіту Аляксандра Лукашэнку суправаджае прадстаўнічая беларуская дэлегацыя, члены якой правядуць перамовы з таджыкскімі калегамі аб перспектывах развіцця міжгаліновага ўзаемадзеяння.
Папярэдні афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Таджыкістан адбыўся ў красавіку 2000 года. У ліпені 2001-га Эмамалі Рахмон наведаў Беларусь з адказным візітам. Кіраўнікі дзяржаў таксама рэгулярна сустракаюцца ў рамках розных міжнародных форумаў.
На міжнароднай арэне супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана носіць канструктыўны характар.
Па выніках 2010 года тавараабарот Беларусі з Таджыкістанам склаў $47,6 млн., павялічыўшыся на 4,2% у параўнанні з 2009-м. Па дадзеных за студзень-жнівень 2011 года тавараабарот узрос больш чым на 84%. Аснову экспарту Беларусі ў Таджыкістан у бягучым годзе склалі цукар, трактары, фтарыды, прадукцыя дрэваапрацоўкі, мэбля, лекавыя сродкі.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Таджыкістан
27.10.20110 праглядаў