13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў Алімпіяду палітызаванай, з мноствам праблем. Пра гэта ён заявіў 12 ліпеня падчас адкрыцця ХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы параўнаў "Славянскі базар" з Алімпіядай. "Па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы "Славянскі базар" можа прэтэндаваць на званне летняй культурнай Алімпіяды, - сказаў Прэзідэнт. - Тут дзейнічае галоўны алімпійскі прынцып: мастацтва, як і спорт, па-за палітыкай. На сцэнічных пляцоўках пануе дух сумленнай барацьбы і шчырага захаплення талентам, якой бы нацыі, веры і якога б колеру скуры ні быў яго ўладальнік". "Алімпіяда вельмі адстае ад нашага "Базара". Яна палітызаваная, там вельмі шмат праблем. А "Славянскі базар" - гэта астравок свабоднадумства, незалежнасці, і ў нашага "Славянскага базара" шмат чаму можна навучыцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Менавіта таму, на думку Прэзідэнта, "Славянскі базар" стаў адной з самых папулярных у Еўропе стартавых пляцовак для маладых артыстаў. "Нават ёсць прымета: хто ўпершыню дабіўся поспеху на віцебскай сцэне, абавязкова стане зоркай. Прыклад Таісіі Павалій, Русланы, Алёны Ланской і многіх іншых лаўрэатаў - лепшае таму пацвярджэнне", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, размяняўшы трэці дзясятак гадоў, фестываль не застыў у сваім развіцці, а пастаянна адкрывае новыя грані свету сучаснага мастацтва.-0-

БЕЛТА