14 чэрвеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна заявіў, што не дапусціць ніякіх забастовак і несанкцыянаваных акцый у краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас "свядомыя" ў Мінску ў сацыяльных сетках, Інтэрнэце заклікаюць да забастовак, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шандарахну - не паспеюць за мяжу перабегчы". Ён падкрэсліў: "Ладжваюць там забастоўкі, што мы ім не дазваляем за бясцэнак вывозіць за мяжу паліва, цыгарэты, іншыя тавары. Раней такіх спекулянтамі называлі. Яны ж і ёсць спекулянты. Я што, на гэта глядзець буду?".
"Гэта так званая рынкавая эканоміка? Нідзе гэтага няма, а ў нас гэты рынак насаджаюць. Я што, на гэта глядзець буду", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, вось сюды, на гэта поле, ім трэба прыехаць і папрацаваць.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка не дапусціць ніякіх забастовак і несанкцыянаваных акцый
14.6.20110 праглядаў