12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякай палітыкі пры правядзенні амністыі быць не павінна, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынствы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Мы праводзім амністыю ў нашай дзяржаве і для нашага грамадства. Гэта і сігнал грамадству, і заахвочванне зняволеных. Ніякай палітыкі тут быць не павінна".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры падрыхтоўцы законапраекта аб амністыі ён патрабаваў вельмі аб'ектыўнага, справядлівага падыходу, пазбаўленага ўсялякіх прыватных амбіцый і пратэкцыянізму.
"Усё павінна быць сумленна. Для гэтага трэба вызначыць крытэрыі. Згодна з гэтымі крытэрыямі мы і павінны дзейнічаць: хтосьці трапіць пад амністыю па дадзеных крытэрыях або для яго тэрмін адбыцця пакарання павінен быць скарочаны. І "нацягваць" туды людзей, якія не павінны выходзіць, у тым ліку па нейкіх палітычных матывах, ні ў якім разе нельга", - лічыць Прэзідэнт.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка: ніякай палітыкі пры правядзенні амністыі быць не павінна
12.6.20120 праглядаў