30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім для імпарцёраў адменены льготы па абавязковым продажы часткі валютнай выручкі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У мэтах забеспячэння неабходнага аб'ёму продажаў на асноўнай сесіі валютнай біржы я падпісаў указ, які адмяняе ўсякія льготы па абавязковым продажы валюты", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Усе абменныя пункты банкаў пасля адкрыцця дадатковай сесіі абавязаны праводзіць свабодны продаж валюты па рынкавым курсе", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка адмяніў льготы па абавязковым продажы часткі валютнай выручкі
30.8.20110 праглядаў