5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне членам спартыўнай дэлегацыі Беларусі на ХХII зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прайшло дваццаць гадоў з таго часу, як Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай камандай на зімовых Алімпійскіх гульнях у нарвежскім Лілехамеры, дзе беларускія спартсмены заваявалі два сярэбраныя медалі, адкрыўшы лік алімпійскім узнагародам.
"Спорт выбіраюць мужныя, мэтанакіраваныя і магутныя духам людзі, якім пад сілу ва ўпартай барацьбе працягнуць слаўныя традыцыі і абараніць спартыўны гонар нашай краіны, – гаворыцца ў прывітанні. - Удзел у Алімпійскіх гульнях - гэта знамянальная падзея, якой папярэднічала карпатлівая праца і дбайная падрыхтоўка як спартсменаў, так і адпаведных арганізацый. Усё да дробязяў было прадугледжана і зроблена - цяпер засталося толькі кожнаму з вас прыкласці намаганні, каб забяспечыць паспяховыя выступленні на алімпійскіх спаборніцтвах".
"Перакананы, што менавіта вы з'яўляецеся лепшымі прадстаўнікамі беларускага спорту, здольнымі паказаць на алімпійскіх арэнах сваю волю, майстэрства і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)