11 мая, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае на працягу месяца прапаноў па інвесціраванні ў Аршанскі авіярамонтны завод. Пра гэта ён заявіў 11 мая падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць і наведвання гэтага прадпрыемства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з бягучым станам спраў на ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" і перспектывамі развіцця прадпрыемства і прылеглай тэрыторыі. Пакуль Аршанскі авіярамонтны завод загружаны ў недастатковым аб'ёме. "Што з заводам рабіць будзем?" - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка прадпрыемства па прыездзе на завод. "Бо мы дамаўляліся: калі кіраўнік і міністр вінаватыя ў тым, што не працуе завод, значыць, яны працаваць не павінны. Было дакладна сказана: не працуюць людзі - значыць, іх трэба мяняць", - заявіў Прэзідэнт. "А сёння мы хапаемся за інвестыцыйны праект як за саломінку", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Гаворка ідзе аб прапрацоўцы пытання ўдзелу ЗАТ "Белтэхэкспарт" у інвестыцыйным праекце па мадэрнізацыі завода. Чаканыя інвестыцыі ў развіццё завода - $45 млн. Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу месяца падрыхтаваць неабходныя дакументы з прапановамі па інвесціраванні ў гэты завод. "Праз месяц мне на стол павінны легчы планы па развіцці тэрыторыі і самога ядра - Аршанскага авіярамонтнага завода", - запатрабаваў Прэзідэнт. "Гэта ўнікальнае месца, унікальныя людзі, унікальная гісторыя і традыцыі і яшчэ захаваўшыся будынак, - сказаў ён. - Я не збіраюся прадаваць адзін цэх ці ўзлётна-пасадачную паласу. Я хачу, каб сюды прыйшоў інвестар і ўзяў ваенны гарадок, забраў усю інфраструктуру, аэрадром, вытворчыя памяшканні і зрабіў тут тое, чаго няма ў Беларусі. А проста так, па кавалачку, раздаваць завод я не збіраюся".