2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня падпісаў указ №335 "Аб мерах сацыяльнай падтрымкі асоб, пацярпелых у выніку акта тэрарызму, які адбыўся 11 красавіка 2011 года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Указам прадугледжана, што права на аднаразовае пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне на працягу 2011-2012 гадоў і бясплатны праезд да месца санаторна-курортнага лячэння або аздараўлення і назад маюць асобы, якія атрымалі ў выніку акта тэрарызму цяжкія і менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. Матэрыяльная дапамога, аказаная Мінскім гарвыканкамам з бюджэту горада Мінска, а таксама расходы Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на забеспячэнне пуцёўкамі асоб, якія атрымалі цяжкія і менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, кампенсуюцца за кошт рэзервовага фонду Прэзідэнта.-0-

БЕЛТА