А. Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі
11.7.20120 праглядаў
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня падпісаў закон "Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынствы". Тэкст адпаведнага нарматыўнага прававога акта зарэгістраваны 10 ліпеня ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася, дакумент прадугледжвае, што за здзяйсненне злачынстваў, якія не адносяцца да цяжкіх, будуць амніставаны непаўналетнія; цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; асобы пенсійнага ўзросту; інваліды 1-й і 2-й групы; хворыя на актыўныя формы туберкулёзу, аднесеныя да 1-й, 2-й, 5-й "А" або 5-й "Б" груп дыспансернага ўліку; анкалагічныя хворыя 2-й, 3-й і 4-й клінічных груп; ВІЧ-інфікаваныя з 3-й (прэ-СПІД) і 4-й (СПІД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі САЗ; ветэраны баявых дзеянняў і іншыя.
Таксама прадугледжваецца вызваленне ад пакарання асуджаных за крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваенне альбо растрату, крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Але пры гэтым на дзень уступлення ў сілу закона яны павінны адбыць не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну.
Акрамя таго, могуць быць вызвалены асобы, у якіх на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі да заканчэння тэрміну пакарання застаецца менш за адзін год і іншыя.
Пры гэтым, як і раней, не падлягаюць амністыі асобы (у тым ліку і тыя, якія падпадаюць пад катэгорыі, пазначаныя ў іншых артыкулах законапраекта), якія асуджаны за здзяйсненне злачынстваў, што ўяўляюць вялікую грамадскую небяспеку. У тым ліку гэта злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, супраць дзяржавы, супраць жыцця і здароўя, супраць палавой недатыкальнасці. АMніставаны не будуць і тыя, у дачыненні да каго прымянялася амністыя або памілаванне ў перыяд з 2005 па 2012 год; на тых, хто на дзень уступлення прыгавору ў сілу не аднавіў эканамічную шкоду за зробленае (акрамя льготнай катэгорыі); тых, чыё пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання было заменена пажыццёвым зняволеннем і інш. АMністыя не закране злосна парушаючых парадак у папраўчых установах, а таксама дапусціўшых асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў.
У цэлым чакаецца, што амністыя закране каля 7,6 тыс. чалавек. Каля 2 тыс. з іх плануецца вызваліць непасрэдна з месцаў пазбаўлення волі. Усяго ў Беларусі ўтрымліваецца каля 37 тыс. зняволеных.-0-
БЕЛТА