14 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць да поўнамаштабнай нармалізацыі адносін з ЗША на партнёрскай аснове. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я з усёй адказнасцю заяўляю, што мы гатовыя да поўнамаштабнай нармалізацыі адносін з ЗША, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Але самае галоўнае, каб у нас бачылі партнёра, а не краіну, якую можна задавіць, нахіліць, а можа, і растаптаць".
"Мы неадкладна адкажам добром на ўважлівае стаўленне да нас", - запэўніў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта можа пацвердзіць любы са стратэгічных партнёраў Беларусі.
"Хачу, каб вы разумелі: Беларусь не прасіцельніца з працягнутай рукой у чаканні бясплатных мільярдаў", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што за гады сваёй незалежнасці Беларусь дасягнула пэўных поспехаў: яна дэманструе эканамічны рост, вызначылася з прыярытэтамі ва знешняй і ўнутранай палітыцы як самастойная і суверэнная дзяржава.
"Адкінуўшы стэрэатыпы і забабоны, у ходзе ўзаемнапаважлівага дыялогу мы можам вырашыць самыя складаныя праблемы", - упэўнены Прэзідэнт.-Э-
БЕЛТА
А. Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць да поўнамаштабнай нармалізацыі адносін з ЗША на партнёрскай аснове
14.12.20100 праглядаў