6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава і міністра абароны Юрыя Жадобіна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Мяне цікавіць сітуацыя ва Узброеных Сілах, мадэрнізацыя арміі, колькасць у тым ліку, пытанні фінансавання. Другі напрамак, які нам неабходна абмеркаваць, - кадры, грашовае забеспячэнне. І самае галоўнае пытанне - будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых. Мы дамаўляліся аб выпрацоўцы пэўнага алгарытму ў гэтым пытанні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У сувязі з гэтым у нас ёсць дамоўленасць з Прэзідэнтам Расіі. Я яму накіраваў ліст аб неабходнасці пошуку для беларускіх ваеннаслужачых дадатковых сродкаў за кошт розных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. І ён паабяцаў дапамагчы ў гэтым плане". Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у дзвюх краін практычна агульная армія і задачы, якія стаяць перад ёй. Але памер грашовага забеспячэння ваенных Беларусі і Расіі адрозніваецца. Такое становішча павінна быць зменена, запатрабаваў Прэзідэнт. Міністр абароны Юрый Жадобін далажыў, што ў цэлым Узброеныя Сілы выконваюць задачы, якія стаяць перад імі. У лістападзе мінулага года праведзены чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Леанід Мальцаў адзначыў, што Узброеныя Сілы павінны ўмець супрацьстаяць выклікам і пагрозам у сучасных умовах. Неабходна, каб гэтай задачы адпавядалі іх арганізацыйна-штатная структура, узбраенне, узровень падрыхтоўкі. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне павышэння грашовага забеспячэння не толькі ваеннаслужачых, але і супрацоўнікаў усяго сілавога блока. Акрамя таго, дадзена даручэнне вырашыць задачу па забеспячэнні ваеннаслужачых жыллём, у тым ліку службовым, у ваенных гарадках.-0-

БЕЛТА