16 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў урэзаць на 25-30% бюджэт Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі на 2012 год. Такі даручэнне ён паставіў сёння на пленарным пасяджэнні семінара кіраўнікоў па пытаннях імпартазамяшчэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Тут прысутнічаюць дэпутаты, яны будуць у бліжэйшы час зацвярджаць бюджэт. На будучы год бюджэт Акадэміі навук павінен быць урэзаны да ўзроўню гэтага года. Адсачыце гэта, - даручыў кіраўнік дзяржавы. - Яны працуюць самі, зарабляюць прыстойныя грошы, трэба паціху іх адводзіць ад "кармушкі". "Няхай не напалову, але 25-30% трэба ўрэзаць. Да таго часу, пакуль мы будзем карміць не толькі навукоўцаў, але каго заўгодна, і вытворцаў, даваць грошы з бюджэту, прытым незваротныя грошы, да таго часу яны нічога рабіць не будуць. Я нічога новага не сказаў - такое жыццё", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт таксама адзначыў, што цяпер найважнейшая задача - уцягванне навуковай супольнасці ў вырашэнне задач праграмы імпартазамяшчэння. "Будзеце гэта рабіць - мы вас будзем падтрымліваць, не будзеце - не спадзявайцеся на дапамогу дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.-0-

БЕЛТА