21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць дакладную сістэму забеспячэння жыллём ваеннаслужачых. Аб гэтым ён сёння заявіў, выступаючы на сустрэчы з ваеннаслужачымі Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сёння не заўсёды своечасова і ў неабходным аб'ёме вырашаюцца пытанні забеспячэння жыллём афіцэраў і прапаршчыкаў. І калі з грашовым забеспячэннем ваеннаслужачых справы ідуць больш-менш добра, то праблема забеспячэння жыллём у апошні час стала абвастрацца. "Трэба падысці да гэтага пытання істотна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, адным з магчымых рашэнняў можа быць стварэнне тыпавога жылля для ваеннаслужачых, якое павінна быць дабратным, прыгожым і ўтульным. Адпаведна, неабходна прапрацаваць і фінансаванне ў гэтай сферы.
Прэзідэнт лічыць, што прадастаўленне службовага жылля толькі на перыяд службы не вырашае праблему: "Гэта не метад, калі чалавек, які адслужыў у арміі (палкоўнік, генерал ці маёр), сыходзіць (з займанага службовага жылля. - Заўвага. БЕЛТА). А куды яму сыходзіць? Ён жа і рабіць больш нічога не ўмее, акрамя як служыць і выконваць сваю функцыю". Аднак і проста падарыць кватэру, нават ваеннаслужачаму, дзяржава не можа. Таму, магчыма, нейкую частку кошту жылья дзяржава возьме на сябе, а на астатнюю суму ваеннаслужачы зможа атрымаць ільготны крэдыт. Варыянты, па словах Аляксандра Лукашэнкі, могуць быць розныя.
Гэтыя пытанні неабходна абдумаць і дакладна вызначыцца, як забяспечваць жыллём ваеннаслужачых, дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка даручыў выпрацаваць дакладную сістэму забеспячэння жыллём вайскоўцаў
21.2.20110 праглядаў