5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да канца бягучага квартала вывесці ўсе прадпрыемствы Гродзенскай вобласці на рэнтабельную працу. Такі загад ён даў сёння падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Шапірам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Асаблівую ўвагу на сустрэчы было нададзена пытанню стратнасці прадпрыемстваў, колькасць якіх на Гродзеншчыне за апошнія два месяцы зменшылася ўдвая. Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць актывізаваць намаганні па павышэнні рэнтабельнасці прадпрыемстваў і павелічэнні заработнай платы. Аляксандр Лукашэнка даў Сямёну Шапіру і шэраг іншых даручэнняў, якія тычацца будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў на вёсцы, фінансавання незавершаных будаўнічых аб'ектаў і іншых сфер жыцця рэгіёна. Губернатар Гродзенскай вобласці таксама далажыў аб першым намалочаным у вобласці мільёне тон збожжа. Кіраўнік дзяржавы выказаў занепакоенасць тым, што гэты рэгіён адстае па тэмпах уборкі ад іншых. На думку Сямёна Шапіра, аб'ём збожжа, які будзе сабраны ў Гродзенскай вобласці сёлета, будзе не ніжэйшы за ўзровень мінулага года. "Полтора миллиона тонн зерновых в амбар мы положим", - лічыць старшыня аблвыканкама.-0-

БЕЛТА