18 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць максімальнае садзейнічанне працы міжнародных назіральнікаў на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для дзейнасці міжнародных назіральнікаў неабходна стварыць спрыяльную атмасферу. "Пры гэтым хачу заўважыць: ніякіх міжнародных назіральнікаў, як гэта было раней, цягаць у краіну валаком мы не будзем. У той жа час жадаючым паглядзець, як праходзяць выбары ў Беларусі, мы павінны такое права прадаставіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
На думку Прэзідэнта, самую актыўную ролю на маючых адбыцца выбарах варта адвесці назіральнікам у першую чаргу ад канструктыўных палітычных партый, прафсаюзаў, моладзевых і ветэранскіх арганізацый, працоўных калектываў. "Гэта дазволіць узмацніць грамадзянскі кантроль за ходам парламенцкіх выбараў, зрабіць іх больш празрыстымі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што незаконныя дзеянні, палітычныя правакацыі, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, павінны неадкладна спыняцца, а вінаватыя - несці ўстаноўленую адказнасць. "Павага да закона абавязковая для ўсіх! Без гэтага не можа быць ніякага дэпутата парламента", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Відавочна, што вядзенне перадвыбарнай агітацыі не можа ажыццяўляцца па правілах масавых вулічных акцый. Задача праваахоўных органаў - не дапусціць перарастання перадвыбарных сустрэч у падобныя мерапрыемствы. Правапарадак павінен быць забяспечаны паўсюдна!" - адзначыў Прэзідэнт.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць максімальнае садзейнічанне працы міжнародных назіральнікаў на парламенцкіх выбарах
18.6.20120 праглядаў