30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не павялічваць кошт будаўніцтва жылля па раней заключаных дамовах. Аб гэтым ён заявіў 27 мая на нарадзе аб сітуацыі на валютным і спажывецкім рынку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Што тычыцца будаўнічага комплексу, Аляксандр Лукашэнка выказаў сур'ёзную занепакоенасць фактамі павышэння цэн будаўніцтва па раней заключаных дамовах: "Што мяне больш хвалюе, бо ў 2 разы павысілі плату дальшчыкам за будаўніцтва жылля. Калі ўчора была $70 тыс. цана двухпакаёвай кватэры, то з іх ужо патрабуюць $150 тыс. або $100 тыс. Гэта няправільна". "І гэта ў Мінску. Мне старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька абяцаў: "Я сваіх прымушу, яны па старых цэнах, за кошт сваіх рэзерваў, але выканаюць гэтыя абавязацельствы". Выконвайце. Ужо як вы будзеце заключаць з іншымі з сённяшняга дня - гэта пытанне дзесятае. Але дамову трэба выконваць, і не трэба напружваць людзей. Таму што яны кінуць гэтыя кватэры і ўсё жыццё будуць пакрыўджаны на нас, і правільна будуць пакрыўджаны", - запатрабаваў Прэзідэнт. Па пытанні жыллёвага будаўніцтва прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч далажыў, што дзяржава выканае планавыя прызначэнні. "Гарантаваныя аб'ёмы фінансавання жыллёвага будаўніцтва даведзены да рэгіёнаў. Сумарна - гэта Br7,1 трлн. крэдытных рэсурсаў пад 4 млн. 100 тыс. кв.м у 2011 годзе. Дадатковыя аб'ёмы трэба будзе выконваць за кошт камерцыйных сродкаў і экспартных кантрактаў", - сказаў ён.-0-

БЕЛТА