21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад айчынных вытворцаў агрэсіўней працаваць на знешніх рынках. Пра гэта ён заявіў сёння ў парламенце, адказваючы на пытанні дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Трэба ўмець гандляваць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы спакойна церабімся ад вугла да вугла, ад плота да плота, а трэба па-агрэсіўней, ну хаця б па-руску, хаця яны недалёка ад нас, а мы ад іх сышлі, недзе больш агрэсіўна дзейнічаць на гэтых рынках. І ўбачыце: мінімум чвэрць мы атрымаем нашага дабрабыту. І я маю намер ажыццяўляць такую палітыку, каб гэтыя 25%, якія на паверхні ляжаць, узяць, як бы цяжка камусьці не было - кіраўнікам, органам улады і гэтак далей. Толькі арганізаванасць і дысцыпліна нам дапамогуць гэта зрабіць". У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў прадукцыю МТЗ. "Да мяне зноў пазаўчора прыйшлі - на МТЗ скардзяцца казахскія сябры, якія кажуць, чаму мы не можам гэтыя 200 трактароў узяць на заводзе, - распавёў ён. - Дык разбярыцеся чаму, каб я не разбіраўся". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што быў у многіх краінах, на многіх прадпрыемствах. "Нідзе няма дэмакратыі ў вытворчасці, - сказаў ён. - Там жалезная дыктатура тэхналогій. Мы, на жаль, - шрубкі, маленькія шрубкі гэтай тэхналагічнай ланцужкі, і калі гэты шрубок дзесьці не спрацуе - труба. Вось і ўся дэмакратыя".-0-

БЕЛТА