4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад дзяржорганаў прыняць усе меры для забеспячэння пажарнай бяспекі ў рэспубліцы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада, губернатараў, МНС, МУС і іншых дзяржаўных органаў узмацніць кантроль за пажарнай бяспекай у краіне, мабілізаваць для гэтага ўсе наяўныя рэсурсы, прыняць вычарпальныя меры па прадухіленні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый прыроднага характару, выкліканых анамальным тэмпературным рэжымам", - сказалі ў прэс-службе.
Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму абмеркаваць з яго расійскім калегам усе віды магчымай дапамогі, якую Беларусь можа і гатова аказаць Расійскай Федэрацыі ў тушэнні лясных пажараў на яе тэрыторыі, а таксама аднаўленні страчанага ў агні жылля.
БЕЛТА
А. Лукашэнка запатрабаваў ад дзяржорганаў прыняць усе меры для забеспячэння пажарнай бяспекі ў Беларусі
4.8.20100 праглядаў