6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт адразу абазначыў найбольш актуальныя пытанні для абмеркавання: сітуацыя ў сістэме органаў пракуратуры ў цэлым, у тым ліку з пункту гледжання кадравага складу, становішча спраў у праваахоўнай сферы, асабліва ў частцы барацьбы са злачыннасцю.
Асобная ўвага была ўдзелена ходу фарміравання Следчага камітэта і яго ўзаемадзеянню з Генпракуратурай. "Следчы камітэт - гэта дзіця МУС, Генпракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, іншых праваахоўных органаў. Вы павінны кантраляваць сітуацыю са стварэннем Следчага камітэта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што работу органаў пракуратуры па наглядзе за выкананнем законнасці трэба праводзіць мэтанакіравана. Для гэтага пракуроры павінны быць вызвалены ад неўласцівных ім функцый.
У ходзе сустрэчы кіраўнік дзяржавы ў чарговы раз запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры па актывізацыі барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.
Як далажыў генеральны пракурор, новы алгарытм узаемаадносін з іншымі праваахоўнымі органамі ў гэтай сферы ў цяперашні час выпрацоўваецца з тым, каб гэтая работа была пастаўлена на больш высокі ўзровень.
У 2011 годзе адбылося зніжэнне агульнай колькасці злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе асноватворныя пытанні дзейнасці органаў пракуратуры будуць разгледжаны на спецыяльнай нарадзе ў Прэзідэнта.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры па актывізацыі барацьбы з карупцыяй і оргзлачыннасцю
6.2.20120 праглядаў