3 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прысвоіў званні генерал-маёра губернатарам абласцей і мэру Мінска ў сувязі з тым, што яны таксама кіруюць саветамі абароны адпаведных рэгіёнаў. Такое рашэнне Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння падчас наведвання стацыянарнага пункта кіравання штаба зоны тэрытарыяльнай абароны ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У прыватнасці, звяртаючыся да старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Ён з сённяшняга дня - генерал-маёр. Ён галавой адказвае за тэрытарыяльную абарону. І гэта яго права, праінфармаваўшы Прэзідэнта, разгортваць усю тэрытарыяльную абарону. Калі Прэзідэнт адобрае, няхай разгортвае". Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Мінску неабходна штогод праводзіць вучэнні па тэрытарыяльнай абароне на базе аднаго з раёнаў.-0-

БЕЛТА