17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў канцэптуальна выбудаваць працу з моладдзю. Пры гэтым дзейнічаць не па старынцы, а шукаць новыя метады і падыходы, улічваючы сучасную рэчаіснасць. Аб гэтым ён заявіў 17 студзеня на нарадзе па рэспубліканскай праграме "Моладзь Беларусі" на 2011-2015 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт указваў на слабую практычную рэалізацыю мерапрыемстваў па рабоце з моладдзю, недахоп мэтанакіраванай работы з гэтай часткай грамадства. Ён выказаў сумнеў у неабходнасці прыняцця моладзевай праграмы. "Пачынайце канкрэтыкай займацца!" - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. "У сферы моладзі нам нешта трэба рабіць. Сённяшняя моладзь - гэта людзі, якія заўтра прыйдуць замест нас, яны павінны ўзяць у рукі краіну і несці яе, абараняючы незалежнасць, суверэнітэт, забяспечваючы нармальны імідж і г.д. Што рабіць? Сядайце і думайце! - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады. - Думайце, што мы павінны зрабіць у рабоце з моладдзю, пачынаючы ад Прэзідэнта і заканчваючы пярвічкамі грамадскіх арганізацый".-0-

БЕЛТА