20 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае Еўрасаюз пакінуць стэрэатыпы ў дачыненні да прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля завяршэння сустрэчы з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Калі ЕС яшчэ знаходзіцца ў палоне стэрэатыпаў, якія ў іх склаліся за папярэднія гады, трэба іх пакінуць убаку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў прамую зацікаўленасць Беларусі ў тым, каб пасля прэзідэнцкіх выбараў "на нас ніхто не паказаў пальцам". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне не будуць перашкаджаць прыездзе назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі і іх працы. "Калі трэба, каб яшчэ больш літоўцаў сюды прыехала, калі ласка, не гледзячы ні на пашпарты, ні на якія дакументы, ні на твары, мы гатовы іх тут вітаць. Няхай ходзяць, назіраюць, глядзяць, як ідзе гэтая кампанія", - сказаў Прэзідэнт. Больш таго, у краіне будуць усяляк спрыяць, каб кандыдатаў у прэзідэнты было больш. "У гэтым наша прамая зацікаўленасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Нам трэба, каб гэтыя выбары прайшлі не горш, чым мінулыя, хоць не ведаю, якія могуць быць прэтэнзіі да тых выбараў", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён таксама дадаў, што міжнародныя назіральнікі працуюць ужо сёння, хоць выбары яшчэ не пачаліся.-0-

БЕЛТА