9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае моладзь не спадзявацца на дапамогу дзяржавы, а імкнуцца да самарэалізацыі. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на 41-м з'ездзе БРСМ у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Самыя выдатныя людзі свету, тыя, што зрабілі стан дзякуючы ўласным здольнасцям, ніколі не ставілі грошы вышэй за творчасць", - падкрэсліў Прэзідэнт. У прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў заснавальніка кампаніі Apple Стыва Джобса, чыя смерць нядаўна ўскалыхнула ўвесь свет. "Ён быў чалавекам, які зарабляў мільярды долараў, але найвышэйшую асалоду знаходзіў у пошуку новага, у геніяльных азарэннях, якія пераўтвараюць наш свет", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама падкрэсліў, што культ грошай - гэта ілжывы кумір, які не прыносіць шчасця, а толькі панявольвае чалавека. Звяртаючыся да ўдзельнікаў з'езду, кіраўнік дзяржавы заклікаў не грэбаваць працай і вучобай. "Працвітаюць толькі тыя нацыі, якія грунтуюць сваё жыццё на працы. Не шукайце лёгкага хлеба і не ганіцеся за сляпой удачай. Вучоба і праца - вось формула, якая прынясе вам жыццёвы поспех і зробіць з вас годных грамадзян нашай Айчыны", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што дзяржава не ўсё можа зрабіць за чалавека, а калі і магла б, то гэтага рабіць нельга, бо ў выніку стане горш самім людзям. "Калі ўсё падаецца на сподачку, то знікае стымул да працы. Знікае творчасць. А значыць, падае канкурэнтаздольнасць цэлай краіны", - лічыць беларускі лідар. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сусветны крызіс яшчэ раз пацвердзіў старую ісціну - толькі праца і інтэлект нараджаюць багацце, а банкаўскія бурбалкі могуць толькі стварыць ілюзію працвітання, але яна абавязкова лопне. "Рыхтуйцеся жыць у новым свеце - без самаасцярогі і ружовых акуляраў, у свеце найжорсткай канкурэнцыі, дзе няма месца ні расслабленасці, ні ўтрыманству", - сказаў Прэзідэнт.-0-

БЕЛТА