27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка просіць людзей спыніць ажыятажны попыт. З такім зваротам ён выступіў сёння на нарадзе аб бягучай сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Спыніце ў сваіх кватэрах ствараць склады, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба, напрыклад, 1 кг мяса - купіце, але не купляйце 10 кг. Не таму, што гэтага не хапае. Мы не паспеем завезці ў краму ў тры разы больш, чым было ўчора".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цэны "і так занадта высокія, ім ужо расці няма куды".
Прэзідэнт не разумее, чаму ўзнік такі ажыятаж на тавары, якія ў дастатку вырабляюцца ў сваёй краіне і іх запасаў хопіць яшчэ на паўтара года, каб забяспечыць патрэбы насельніцтва.
Аляксандр Лукашэнка распавёў, што падчас візіту ў Казахстан яму ўпершыню стала сорамна за частку людзей, якія спарадзілі гэты вялікі попыт. "Калі адбылася трагедыя ў метро, я адчуў гонар за народ, які не думаючы кінуўся ў пекла, дзе мог быць другі, трэці выбух. Але як мне было сорамна за беларускі народ, калі я прыехаў у Казахстан і мяне ўсе пыталіся, што адбываецца ў Беларусі, чаму пустыя паліцы ў крамах, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мне сорамна было ўпершыню за сваю шматгадовую прэзідэнцкую гісторыю за частку людзей, якія стварылі гэты ажыятаж. Бо нас успрымаюць як дзікуноў. А яны (розныя СМІ. - Заўв. БЕЛТА) яшчэ спецыяльна гэта падкручваюць". -0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка просіць людзей спыніць ажыятажны попыт
27.5.20110 праглядаў