5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння нараду па пытаннях развіцця навуковай сферы Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У 2012 годзе навуковыя даследаванні і распрацоўкі выконваліся ў 530 арганізацыях сіламі больш за 30 тыс. работнікаў. Амаль траціна з іх працуе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Каля 12% - у ВНУ і 52% - у галіновых структурах, уключаючы падпарадкаваныя камерцыйныя арганізацыі.
Выдаткі рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў мінулым годзе склалі амаль Br1,3 трлн. (план на 2013 год – каля Br2,2 трлн.). Адначасова ўнутраныя затраты на навуковыя даследаванні і распрацоўкі за кошт усіх крыніц фінансавання ў 2012 годзе перавысілі Br3,3 трлн.-0-