11 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння нараду па пытаннях развіцця прамысловага комплексу Беларусі і рэалізацыі беларускай прадукцыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дынаміка прамысловай вытворчасці ў 2011-2013 гадах характарызуецца значным ростам аб'ёму вытворчасці ў студзені-красавіку 2011 года і наступным запаволеннем тэмпаў росту, у выніку чаго ў студзені-красавіку 2013 года не дасягнуты адпаведны ўзровень 2012 года.

Аб'ектыўнай прычынай сітуацыі, якая склалася, з'яўляецца запаволенне росту сусветнай эканомікі. У мэтах павелічэння экспартных паставак тавараў беларускімі арганізацыямі створана і функцыянуе тавараправодная сетка за мяжой. На 1 красавіка 2013 года створана 345 суб'ектаў ТПС з беларускім статутным капіталам у 37 дзяржавах, у тым ліку 117 суб'ектаў ТПС створана беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі ў краінах блізкага і далёкага замежжа.-0-