15 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў урад за слабую работу па імпартазамяшчэнні. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Але мы ж ужо разбасіліся да таго, і гэта я не першаму складу ўрада кажу, што не можам у краіне вырабіць свае запалкі, памперсы і іншыя тавары, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вельмі дрэнна займаліся імпартазамяшчэннем". Кіраўнік дзяржавы ўказаў і на недахопы ў пытанні актыўнага прасоўвання айчыннай прадукцыі за мяжу. "Мы яшчэ не навучыліся прадаваць тое, што вырабляем, даражэй прадаваць тое, што вырабляем", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

БЕЛТА