8 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся знізіць з заўтрашняй раніцы цэны на паліва. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не Br5200-5100, а максімум Br4500, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму можаце ісці і аб'явіць усім: Br4500 - гэта максімум, гэта я бяру самы дарагі бензін. Ад гэтага будзем лічыць і дызельнае паліва, і больш танны бензін - нізкаактанавы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў далейшым цана на бензін не будзе рэзка расці, будзе прывязана да курса долара, калі ён усталюецца. "І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс не то Br5000, не то Br4500: калі Br4500 - такім і застанецца, калі Br5000 - значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2-3%, калі гэта трэба будзе, але не на 30%", - сказаў Прэзідэнт. "Вось і ўсё маё рашэнне па паліве", - заключыў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што, магчыма, давядзецца "адкручваць цэны" і па іншых групах тавараў.-0-
БЕЛТА
А. Лукашэнка распарадзіўся знізіць з заўтрашняй раніцы цэны на паліва
8.6.20110 праглядаў